minsk

Міжнародны фестываль Unsound, што базуецца ў польскім Кракаве, працуе зь менскімі арганізатарамі над стварэньнем мясцовых вэрсыяў фестывалю. Unsound працягвае падтрымку актуальнай музычнай сцэны на Беларусі, падштурхоўвае культурныя арганізацыі і мясцовыя амбасады да супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

Пры падтрымцы ECF (Эўрапейскага Культурнага Фонду) і супрацоўніцтве з берлінскім лэйблам ~scape, Transmediale Club і беларускай арганізацыяй IN-Touch фестываль Unsound распачынае сваю працу над буйным праэктам “Connections”.

Мэта “Connections” – стварэньне сэрыі сумесных праэктаў паміж замежнымі і беларускімі музыкамі і прадусарамі. Гэты праэкт пройдзе ў Менску, Берліне, Варшаве, Жэнэве і Стакгольме, яго вынікам стане бясплатная кружэлка, што выйдзе на лэйбле ~scape у 2009 годзе.

У кастрычніку падчас Unsound у Кракаве пройдзе канферэнцыя “Emerging Networks”, якая будзе мець на мэце стварэньне і пашырэньне сувязяў паміж фестывалямі Беларусі, Украіны, Польшы і іншымі краінамі кшталту Чэхіі, Румыніі, Сэрбіі й Латвіі. Дыскусыі ў межах праэкта “Connections” пройдуць падчас Unsound у 2008 і ў межах Transmediale Club у 2009 годзе.

На Беларусі чацьвёрты фестываль Unsound пройдзе 27 верасьня ў клюбе Fabrique. У імпрэзе возьмуць удзел Pole (DE), Pinch (UK), Jacek Sienkiewicz (PL), Vulva String Quartet (DE), Kadebostan (CH), Andrej Kirichenko (UKR), Denis Kolokol (UKR), Kassian Troyer (IT), Vladislav Buben (BY), NadinKatrin (BY), DJ Drug (BY), Minor Scene (BY), I/dex (BY), Knyaz Mishkin (BY), St. Braten (BY), Barflys Dreams (BY) і іншыя.

Праэкт “Connections” падтрымалі такія арганізацыі як ECF, менская філія Goethe Institute, менскі Polish Institute, Pro Helvetia і Swedish Institute.

 

Беларуская вэрсыя

Менск

Арганізатары

Фундатары

 

 

Przeglądasz stronę archiwalną

Powrót do strony głównej